https://slowianka.edu.pl/wp-content/uploads/2023/05/txt_big.png

Усіх вітаю! Шчасця-рррадасці жадаю!
Больш за ўсё, апрача смятанкі, люблю спяваць я калыханкі, чытаць вершы, забаўлянкі! Зрабі ў свет казкі першы крок, з табою я — Каток-пестунок!

https://slowianka.edu.pl/wp-content/uploads/2023/05/img_big_clear.png
https://slowianka.edu.pl/wp-content/uploads/2023/06/img_01_new-2.png
https://slowianka.edu.pl/wp-content/uploads/2023/05/img_02-320x183.png
https://slowianka.edu.pl/wp-content/uploads/2023/05/txt_01-320x36.png

Гэта кніга вершаў на беларускай мове для дзяцей ад 0 да 100 гадоў. У ёй я змясціў усё самае роднае і блізкае, вясёлае і гарэзлівае. Тут кожны знойдзе нешта сваё. 

https://slowianka.edu.pl/wp-content/uploads/2023/05/slide_txt_01.png
https://slowianka.edu.pl/wp-content/uploads/2023/05/slide_img_01.jpg
https://slowianka.edu.pl/wp-content/uploads/2023/05/slide_txt_02.png
https://slowianka.edu.pl/wp-content/uploads/2023/05/slide_img_02.jpg
https://slowianka.edu.pl/wp-content/uploads/2023/05/slide_txt_03.png
https://slowianka.edu.pl/wp-content/uploads/2023/05/slide_img_03.jpg
https://slowianka.edu.pl/wp-content/uploads/2023/05/slide_txt_04.png
https://slowianka.edu.pl/wp-content/uploads/2023/05/slide_img_04.jpg
https://slowianka.edu.pl/wp-content/uploads/2023/05/slide_txt_05.png
https://slowianka.edu.pl/wp-content/uploads/2023/05/slide_img_05.jpg
https://slowianka.edu.pl/wp-content/uploads/2023/05/slide_txt_06.png
https://slowianka.edu.pl/wp-content/uploads/2023/05/slide_img_06.jpg

45 старонак;

Цвёрдая вокладка 21х21 см;

Тоўстая папера;

Вялікі шрыфт;

Узрост: ад 0 да 100 гадоў.

Дата выдання — травень 2023.

https://slowianka.edu.pl/wp-content/uploads/2023/05/txt_02.png

Давайце пазнаёмімся з маімі сябрамі, якія дапамаглі стварыць гэту цудоўную і сучасную, вуррр-мяў, беларускую кнігу!

Васіль сам падобны да вялікага ката. Вельмі любіць салодкае, кожны дзень абяцае, што пачне рабіць зарадку, але ўсё штосьці замінае. Вось чым ён займаецца:  прыдумляе казкі, розныя гульні і вершы для дзяцей; праводзіць займальныя заняткі па беларускай літаратуры і тэатры; адкрывае для дзетак і дарослых хараство беларускай мовы.

Я папрасіў Васіля сабраць тут свае самыя любімыя вершыкі, калыханкі, забаўлянкі і аказалася, вуррр-мяў, што мы з Васілём любім адных і тых жа пісьменнікаў!

https://slowianka.edu.pl/wp-content/uploads/2023/05/txt_03.png

Яе ўсмешка такая сонечная, быццам яна і ёсць само сонейка. Надзя — мастачка-чараўніца, якая ўмее дзівоснае: вучыць дзетак маляваць, стварае ілюстрацыі для кніг.

Яе малюнкі зробяць вясёлым нават самага сумнага чалавека. Калі я чытаў вершы Якуба Коласа ці Васіля Віткі, то ўяўляў менавіта такія ж колеры і герояў, якіх стварыла цудоўная Надзея. Я ніколі не браў у лапы ні алоўка, ні пэндзаль, але ўжо за адзін урок з ёй намаляваў тлустую сімпатычную мышку, вуррр-мяў!

https://slowianka.edu.pl/wp-content/uploads/2023/05/txt_04.png

Гэта добры чараўнік, які ўмее стваррраць цуды і ведае ўсё пра дызайн кніг, стварыў дзівосны макет да нашай кнігі, дзе аб’яднаў малюнкі Надзі Букі і тэксты, сабраныя Васілём Дранько-Майсюк.

Дзякуючы яму, наша кніга нагадвае казачнае падарожжа па чароўным свеце беларускіх вершаў, калыханак і забаўлянак для дзяцей.

https://slowianka.edu.pl/wp-content/uploads/2023/05/txt_05.png

А гэта мая гаспадыня, добрая казачная фея. Яна знайшла мяне ў парку ў Лазенках, узяла дахаты, каб я для яе дачкі спяваў калыханкі і ладзіў гульні. А пасля вось што яна прыдумала: натхніла гэтую творчую, вуррр-мяў, каманду на стварэнне нашай кнігі. Знайшла Васіля, Надзю і Анатоля, дала ім чароўнай сілы, каб рэалізаваць усе ідэі.

Як мне пашанцавала з маёй гаспадыняй!

https://slowianka.edu.pl/wp-content/uploads/2023/05/img_03-640x297.png
https://slowianka.edu.pl/wp-content/uploads/2023/05/txt_06-320x329.png

Калі вы яшчэ, вуррр-мяў, сумняваецеся замаўляць кнігу ці не, то вось тры прычыны, чаму яна павінна быць у вашым доме:

  1. Класіка дзіцячых беларускіх вершаў
    Тут вы знойдзеце творы Якуба Коласа, Янкі Купалы, Алеся Дудара, Валерыя Маракова, Тодара Кляштора, якія любілі вашыя бабулі і дзядулі, таты і мамы, і якія вам чыталі перад сном. Таксама тут змешчаны рэдкія вершы, якія былі несправядліва забытыя, бо друкаваліся 100 гадоў таму.
  1. Развіваючыя заданні і гульні
    На старонках сярод дзівосных ілюстрацый Надзеі Букі схаваныя цікавыя заданні і шмат дэталяў, якія можна разглядаць бясконца. Чытайце, гуляйце, малюнкі разглядайце!
  1. Бездакорная беларуская мова
    Кніга выдадзена на цудоўнай беларррускай мове. Калі я цалкам яе прррачытаў, то маё валоданне мовай палепшылася настолькі, што хутка я буду пісаць сваю ўласную кнігу!

Замаўляйце кнігу «Каток-пестунок» — выдатны падарунак для ўсёй сям’і, мяў.

Замовіць можна анлайн з даставай па Польшчы (пачкаматы альбо кур’ер).

Набыць і забраць асабіста можна па адрасе: al. Jerozolimskie 53, Warszawa, szkoła Słowianka (калі ласка, напішыце нам загаддзя).

Калі Вы хочаце замовіць за мяжу, напішыце, калі ласка, на мэйл: olga.tatarchyk@slowianka.edu.pl

Выдавецтва

Słowianka
AL. Jerozolimskie 53
00-697 Warszawa
NIP: 6792987219

кнігі на беларускай мове ў Польшчы, у Варшаве

Кантакт

электронная пошта: olga.tatarchyk@slowianka.edu.pl
тэлефон: +48 790 870 111

Набыць:

у Вільні @hartajka

у Беларусі @kniger.byminsk

у Гданьску @34litary

Новыя кнігі

 “Ашуканкі”

Яна Вольская, Лявон Вольскі “Ашуканкі”

“Пра зайца, ваўка і мадзведзя” Тодар Кляшторны

Кніга з празмалёўкай

https://slowianka.edu.pl/produkt/klastorny/

Słowianka, Olga Tatarchyk ©2023.
All Rights Reserved.

Kontakt
al. Jerozolimskie 53 (parter)
Nasz newsletter
Zapisz się do newslettera i pobierz mini e-book "50 fałszywych przyjaciół w obrazkach oraz 50 rosyjskich słów, które już znasz"