Тодар Кляшторны
55.00 zł
Зімовая казка „Пра зайца, ваўка і мядзведзя” Тодара Кляшторнага – гэта кардонавая кніга-гармонік на 8 старонак з вялікай колькасцю дэталяў.
+ цудоўны дадатак на доўгія зімовыя вечары: адукацыйная размалёўка паводле матываў казкі з падпісанымі ляснымі жывёламі (8 старонак).
Вось што кажа пра казку Васіль Дранько-Майсюк: „Казка была напісаная і ўпершыню апублікаваная ў часопісе „Іскры Ільіча” у 1934 годзе, а праз год выйшла асобнай кнігай. Яе аўтара расстралялі ў ноч з пятніцы 29 кастычніка на суботу 30 кастычніка 1937 года. Фізічна Тодара Кляшторнага знішчылі, але ён застаецца ў нашых сэрцах.”
Андрэй Хадановіч у кнізе „Не расстраляныя” так распавядае пра дзіцячую творчасць Кляшторнага: „Шляхоў для ўцёкаў у зацкаванага літаратара было вельмі няшмат. Заставалася дзіцячая літаратура, дзе iдэалягічны прэс быў не такі моцны. І паэт піша вершаваную дзіцячую кніжку „Пра зайца, ваўка і мядзведзя”. Але дзіўнай атрымліваецца гэтая „дзіцячая літаратура”: атмасфэра трывогі й страху і тут прасякае ўсю кніжку. Загнанаму зайку няма ратунку”.
Існуе таксама меркаванне, што пры дапамозе вобраза зайца аўтар паказаў беларускага інтэлегента, які жыве ў атмасферы поўнага гвалту і страху паміж ваўком і мядзведзям (метафара сыстэмы рэпрэсій).
Opis
Замаўляйце, раскладайце, чытайце, малюйце, святкуйце!
Кардонавая кніга-гармонік, 8 старонак;
Памер: 168 х 240 мм у складзеным выглядзе і 670 х 240 мм у разгорнутым;
Адукацыйная размалёўка паводле матываў казкі з падпісанымі ляснымі жывёламі, 8 старонак.
Памер: 168 х 240 мм у складзеным выглядзе і 670 х 240 мм у разгорнутым;
Як і дзе набыць кнігу?
Перадзамова цераз нашую старонку з даставай па Польшчы альбо самавывазам у Варшаве (al. Jerozolimskie 53).
Планаваны тэрмін выдання 1 снежня 2023 г.
**************************************************