«Кропля ў космасе» Маляваныч

30.00 

Пра што мараць хлопчыкі і дзяўчаткі? Пра порцыю смачнага марозіва? А можа, пра новы смартфон ці камп’ютарную гульню? А ці ведаеце вы, пра што марыла адна гарэзлівая дажджавая Кропля, калі ляцела са страшэннай вышыні на зямлю? Даведаецеся пра гэта і яшчэ пра шмат што, прачытаўшы казку «Кропля ў космасе». Напісаў яе адзін чароўны дзядзька, які так даўно жыве на свеце, што, калі вашыя мамы і таты былі такія, як вы цяпер, ён ужо расказваў ім казкі перад сном! Бо жыццё – гэта цуд! Як добрая казка!

Ваш Маляваныч

Opis

«Кропля ў космасе» – першая кніга беларускага казачніка Маляваныча.

 

Кніга ў мяккай вокладцы;

28 старонак;

памер 162 х 235 мм;

тоўстая папера.

 

 

Іншыя краіны: дастава па ўсім свеце.

Напішыце нам ліст, калі ласка: biuro@slowianka.edu.pl. Кошт даставы – ад 35 зл. (до 0,5 кг) поштаю па краінах Еўразвязу.

Можна заплаціць пераводам.

1)

Дадзеныя фірмы і рахунку:

Centrum Nauki Języków Słowianka Olga Tatarchyk

Al. Jerozolimskie 53, oo-697 Warszawa
NIP: 679 29 87 219

Santander Bank Polska S.A., nr rachunku:
PL47 1910 1048 2755 5794 2461 0001

Kod SWIFT (BIC code) Santander Bank Polska: WBKPPLPP

2)

Revolut (без стратаў на курсе валют) @revtag:

@slowiankabooks

 

P.S.

Нашыя сябры часта кажуць, што з задавальненнем купілі б нашыя кнігі, але не маюць дзяцей альбо іхныя дзеці ўжо выраслі. Так, кнігі для дзяцей – гэта вельмі нішавы прадукт. Яны разлічаныя на дзяцей адпаведнага ўзросту. Напрыклад, да трох гадоў, альбо 4–6 гадоў і г. д.

Калі вам падабаюцца нашыя кнігі і тое, што мы робім, і вы хацелі б падтрымаць нас і беларускіх дзяцей, можаце набыць кнігу, выбраць опцыю «odbiór osobisty» і ў каментары пазначыць «падарунак для дзяцей».

Мы ў сваю чаргу перадамо ўсе гэтак набытыя кнігі нашым партнёрам у падарункі маленькім беларусам. А вам напішам у адказ на замову, каму дакладна мы перадалі кнігу. Усе грошы пойдуць на выданне наступных кніг 🙂

Дзякуй!

Вольга Татарчык і ўся каманда выдавецтва «Славянка»

Kontakt
al. Jerozolimskie 53 (parter)
Nasz newsletter
Zapisz się do newslettera i pobierz mini e-book "50 fałszywych przyjaciół w obrazkach oraz 50 rosyjskich słów, które już znasz"